Quantcast
Channel: МОЗЫРЬ NEWS
Viewing all articles
Browse latest Browse all 31404

Ты будзеш звiнець, наша родная мова!

$
0
0

Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сёлета адбыўся ў старажытным Гродна. За прызавыя месцы змагаліся вучні з усіх абласцей рэспублікі, а таксама каманды з г. Мінска і ліцэя пры БДУ. Па-за конкурсам на   алімпіядзе выступалі прадстаўнікі Польскай Рэспублікі.

DSC_9917_

Мне і Юліі Маскалёвай, вучаніцы 11 класа СШ № 9, пашчасціла ўваходзіць у склад каманды Гомельскай вобласці, якая налічвала 15 чалавек.

Журы ўзначальваў беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец. Пераможцы алімпіяды маюць магчымасць паступаць у ВНУ без уступных экзаменаў. Так што ў журы была складаная і надзвычай адказная задача – выявіць найлепшых з лепшых, найдастойных з дастойных, тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якім не абыякавы сучасны стан беларускай мовы. Думаецца, што з гэтай задачай строгае і справядлівае журы справілася.

Шмат уражанняў пакінула ў нас адкрыццё алімпіяды. Былі паказаны цудоўныя прэзентацыі пра кожную вобласць. Вельмі прыемна, што наша Гомельшчына мае цудоўных прадстаўнікоў: Івана Мележа і Барыса Сачанку, Міхаіла Фінберга і Міхася Дрынеўскага. Лепшыя калектывы Гро-дзеншчыны выконвалі песні на словы знакамітых беларускіх паэтаў.

Традыцыйна алімпіяда праходзіла ў тры этапы: водгук на мастацкі твор, лінгвістычны конкурс, вуснае выказванне.
Арганізатары паклапаціліся, каб удзельнікі добра даведа-ліся пра мінулае і сучаснае города на Нёмане. Змястоўныя і вельмі цікавыя экскурсіі па касцёлах і праваслаўных храмах, гістарычных мясцінах, вуліцах, звязаных з жыццём Рыгора Шырмы і Максіма Багдановіча, – усё гэта выклікала ў нас сапраўдны інтарэс.
У час закрыцця алімпіяды старшыня журы адзначыў, што ўсе ўдзельнікі падрыхтаваліся да гэтага надзвычай прэстыжнага конкурсу вельмі грунтоўна. Каманда Гомельшчыны заваявала 8 дыпломаў. Асабіста я бясконца рада, што змагла атрымаць пахвальны водзыў і каштоўны падарунак. Шчыры дзякуй маёй нязменнай настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Ларысе Іванаўне Краўчанка за трывалыя веды, атрыманыя на ўроках і факультатыўных занятках.

Калі я глядзела на адухоўленыя твары вучняў, чула, як прыгожа, трапна ўмеюць яны выказваць свае думкі, у мяне ўмацоў-валася надзея, што мова наша, якая пачынала ўжо змаўкаць, зноў адродзіцца, на гэты раз назаўсёды. Бо ёсць яе каму падтрымаць. А ўсім беларусам хочацца нагадаць словы М.Макаля: » Пароль неўміручасці – родная мова».

Марыя АЛЬХІМОВІЧ,
вучаніца 10 класа СШ № 14 г.  Мазыра, прызёр заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 31404

Trending Articles