Quantcast
Channel: МОЗЫРЬ NEWS
Viewing all articles
Browse latest Browse all 31414

Мы звычай зямлi сваёй зберагаем, усiх гасцей хлебам-соллю вiтаем…

$
0
0

У мэтах развіцця турызму, стварэння сучаснай турыстычнай інфраструктуры, якая будзе ўлічваць геаграфічнае становішча, прыродныя, гістарычныя і культурныя багацці Беларусі, выхавання ў грамадзян патрыятычнай гордасці і павагі да Айчыны 2014 год у Беларусі аб’яўлены Годам гасціннасці.

У майстэрнi Яўгенii Аляксандраўны i Мiкалая Цiханавiча Курмазаў.

У майстэрнi Яўгенii Аляксандраўны i Мiкалая Цiханавiча Курмазаў.

Такое рашэнне, безумоўна, будзе садзейнічаць канцэнтрацыі намаганняў дзяржаўных органаў, арганізацый і грамадзян на развіцці і эфектыўным выкарыстанні турыстычных магчымасцей Беларусі і арганізацыі на высокім узроўні прыёму замежных гасцей, якія прыбудуць на святкаванне 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мерапрыемствы хакейнага чэмпіянату свету і іншыя міжнародныя акцыі.
Дарэчы, падрыхтоўка да чэмпіянату свету па хакею, якi пройдзе ў Беларусi з 9 па 25 мая, выйшла на фiнiшную прамую. А ўлiчваючы, што рэспублiцы давядзецца прымаць шматлiкiх замежных гасцей, падрыхтоўцы да гэтага мерапрыемства надаецца вялiкая ўвага i з боку захавання гiстарычных, этнаграфiчных i культурных традыцый беларусаў.

Каб даведацца, чым жа ўмельцы будуць здзiўляць гасцей, карэспандэнт нашай газеты зазiрнуў на некалькi хвiлiн да членаў Саюза майстроў народнай творчасцi Рэспублiкi Беларусь Мiкалая Цiханавiча i Яўгенii Аляксандраўны Курмазаў, добра вядомых свамi рукатворнымi вырабамi з лазы i саломы не толькi на Мазыршчыне, у Беларусi, а i за межамi краiны. Згодна плану, прапанаванаму Саюзам, Курмазы штогод прымаюць удзел у розных культурных мерапрыемствах, адкуль вяртаюцца дамоў з дыпломамi i Ганаровымi граматамi.Так, толькi за апошнiя 5 гадоў яны не аднойчы станавiлiся пераможцамi конкурсаў дэкаратыўна-прыкладнога майстэрства, фестываляў мастацкай любiцельскай творчасцi i рэспублiканскiх святаў «Залатыя рукi майстроў Мазыршчыны», «Вясновы букет», «Восеньскi акорд», «Лазовыя карункi», «Дажынкi», «Клiч Палесся», «Дудуткi» i iнш.

IMG_2220

– У Год гасцiннасцi, – расказвае Мiкалай Курмаз, – нам прапанавана прыняць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавiне вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў. З нагоды гэтай даты ў лiпенi адбудзецца адкрыццё новага будынку i экспазiцыi Беларускага дзяржаўнага музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны ў Мiнску. Сярод значных для нас мерапрыемстваў будуць таксама ХХIII Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску», свята «Купалле», рэспублiканскi фестываль-ярмарка працаўнiкоў сяла «Дажынкi-2014″, ХХI Мiнскi мiжнародны кiнафестываль «Лістапад», Дзень беларускай пiсьменнасцi, Беларускi мiжнародны медыафорум, акцыя «Дзень адчыненых дзвярэй у беларускiх сядзiбах», Еўрапейскi чэмпiянат па ручному сенакашэнню балот i iнш.

А менавiта зараз мы вядзем актыўную работу па падрыхтоўцы да чэмпі-янату свету па хакею. Вельмi хочацца, каб замежныя госцi разам з нашымi вырабамi адчулi цеплыню i дабрыню беларусаў, іх талерантнасць i гасцiннасць. Адным словам, калi ласка ў нашу хату! Мы вельмi будзем старацца, каб госцi пакiнулi ў сваiх душах не толькi цудоўныя ўспамiны пра Беларусь, а i прыдбалі на памяць нейкiя патрэбныя рэчы i сувенiры. Дзеля гэтага мы старанна працуем над асартыментам вырабаў, каб ён быў разнастайным, прывабным…

Што тычыцца лазы, то Мiкалай Цiханавiч ужо падрыхтаваў шмат цудоўных вырабаў: хлебнiц, ваз для кветак, сухарнiц, кошыкаў рознай велiчынi. У яго калекцыю ўвайшлi таксама кашы для бялiзны i пiкнiка, хаткi для катоў, горкi для садавiны і агародніны, якiя прыйдуцца да спадобы гаспадыням. Дарэчы, лозапляценне – гэта тыпова народны беларускi выраб розных рэчаў з прыроднага даступнага i таннага матэрыялу. Гледзячы на тое, як спраўна гнуцца ў руках майстра дубчыкi лазы, можна толькi сцвярджаць, што традыцыі лозапляцення на Беларусi захавалiся i працягваюцца да сённяшнiх дзён. I вельмi адметна, што сярод рознакаляровай пластмасы i iншай «хiмii» яны не згубiлiся, а знайшлі сваё месца, прыйшлiся да спадобы сучаснiкам.

Галаву майго субяседнiка аздабляе прыгожы саламяны капялюш, а валасы гаспадынi ўпрыгожвае мудра-гелiсты абручык. Бачу, что самы час перавесцi нашу гаворку да Яўгенii Аляксандраўны. Назiраю, як у яе руках залатыя палоскi падрыхтаванай саломы ператвараюцца ў дзiвосныя i разам з тым простыя рэчы: какошнiкi, кветкi, дэкаратыўныя галiнкi, кошыкi, капялюшыкi з кветкамi, абручыкi для валасоў, лапцi, лебедзi i нават буслы, як сiмвал мiру i працягу жыцця на Палессi. Праводжу паралель памiж сучасным i мiнулым. Шмат чаго нашы продкi – народныя ўмельцы – плялі з саломы. Саломай аздаблялі, упрыгожвалі розныя куфэркі, рамкі, шкатулкі, плялі ўпрыгожванні. З саломы на Беларусі здаўна рабілі разнастайны посуд для захоўвання зерня, мукі, прадметы хатняга ўжытку: каробкі, гарцы, меркі, шыяны, кублы. Але ж звычайная жытняя салома ператвараецца ў сапраўднае золата, калі яна пабывае ў руках майстра. Яна з’яўляецца даступным і лёгкім у апрацоўцы прыродным матэрыялам i зараз. Вельмі прывабна выглядае ў вырабах і каляровая саломка: чырвоная, зялёная і інш. Для афарбоўкі майстры  выкарыстоўваюць марылку, каляровыя лакі. Сёння саломапляценне – адзін з самых папулярных відаў народнага мастацтва, які нязменна прадстаўляе Беларусь на замежных выставах. Саламяныя сувеніры – ці ж гэта не лепшы падарунак гасцям нашай рэспублікі?

«Мастацтва – жыццядаўнае пітво, што сілу нам даваць заўсёды будзе. Ратуе свет зямное хараство, якое з веку ў век ствараюць людзі», – гэтыя словы я гавару аб сваіх земляках, якія не могуць жыць без мары і фантазіі. Знаёмства i сустрэчы з майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выклікаюць пачуццё гонару за свой народ, за майстроў-умельцаў, чые вырабы не пакідаюць абыякавымі ні нас, нi шматлiкiх гасцей краiны. Адкрываць таямнiцы душы нiколi не позна. Таму не дзіва, што адным майстрам яшчэ толькi пяцьдзесят, а другім ужо за семдзесят. Але ж усе яны паспелі зрабіць штосьці добрае, падарыць другім часцінку ўласнай душы, усмешку, выклікаць здзіўленне. Адны ткуць прыгожыя рушнікі, посцілкі, вышываюць мудрагелістыя ўзоры, займаюцца мастацкай апрацоўкай дрэва, плятуць з лазы, пераўтвараюць у цудоўныя рэчы салому, вядуць у свет мастацтва дзяцей. Сустрэчы з майстрамі, такiмi, як i мае субяседнікі Мiкалай i Яўгенiя Курмазы, пераконваюць у тым, што ўсё залежыць ад чалавека: цікавае яго жыццё цi не, ці пакіне ён аб сабе светлую памяць нашчадкам. Традыцыйнае і масавае, створанае часцей за ўсё майстрамі-ўмельцамi з недарагіх шырокадаступных прыродных матэрыялаў, народнае мастацтва жыве і развіваецца. Яно – жыватворная невычэрпная крыніца. I як не можа высахнуць крыніца, з якой пачынаецца вялікая рака, так не згасне і народнае мастацтва – частка нашай нацыянальнай культуры.

Наталля КАНОПЛIЧ
Фота аўтара


Viewing all articles
Browse latest Browse all 31414

Trending Articles