Quantcast
Channel: МОЗЫРЬ NEWS
Viewing all articles
Browse latest Browse all 31426

Мазыр – горад, дружалюбны да дзяцей

$
0
0

конкурс эфирУ Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей i моладзі прайшоў рэгіянальны семінар «Роля дзіцячых i маладзёжных CMI ў прасоўванні ініцыятыў у гарадах, дружалюбных да дзяцей».

Рэалізацыя ініцыятывы «Горад, дружалюбны да дзяцей» у нашай краіне пачалася чатыры гады назад, а да праекта за гэты час далучыліся ўжо 22 гарады. Відавочна, што ў рамках праекта ў гарадах паспяхова рэалізуюцца i ўжо рэалізаваны шэраг дзіцячых сацыяльных праектаў i ініцыятыў, аўтарамі якіх выступілі лідэры, члены дзіцячых i маладзёжных парламентаў, прадстаўнікі вучнёўскага самакіравання. Доказам таго, што многія дзеці ўжо амаль профі ў галіне фота- i відэажурналістыкі і з’яўляюцца майстрамі рэпартажаў, стаў рэспубліканскі конкурс дзіцячых i маладзёжных ініцыятыў «Ты ў эфіры» сярод навучэнцаў устаноў адукацыі.

Пад час семінара былі аб’яўлены вынікі конкурсу i ўзнагароджаны прызамі i дыпломамі пераможцы па шасці намінацыях i прызёры. Так, у намінацыі «Горад у аб’ектыве», дзе дзеці дасылалі свае фота- i відэаматэрыялы на тэму «Горад, дружалюбны да дзяцей», пераможцамі сталі шасцёра ўдзельнікаў. Сярод ix трэцяе месца за відэа-ролік «Мазыр, дружалюбны да дзяцей» (кіраўнікі праекта К.М.Курловіч, К.У.Шкоркіна) прысуджана вучаніцы 11 «Г» класса СШ № 16 г. Мазыра Хрысціне Волчак. Вынікам гэтага стала выступленне мазыранкі ў прамым эфіры праграмы «Адкрытая пляцоўка» на Першым канале Беларускага радыё. У намінацыі «Цікавыя людзі побач» была заяўлена работа «Журналіст крочыць побач» вучаніцы 9 «Б» класа СШ № 16 Алены Гарчанкі, якая ад-значана дыпломам I ступені i падзякай. У складзе журы была галоўны рэдактар грамадска-палітычнай газеты «Жыццё Палесся» Ларыса Пятроўна Чорная.

Увогуле ж, трэба адзначыць, што конкурс даў магчымасць вучням СШ № 16 для развіцця творчых задаткаў і стаў надзейным падмуркам для развіцця таленту, дзіцячай крэатыўнасці, прыцягнення ўвагі да журналісцкай дзейнасці.

Яўген EСІС, настаўнік беларускай
мовы і літаратуры СШ № 16.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 31426

Trending Articles